Вызначаны фіналісты Конкурса юнацкай паэзіі – 2012.
Чатырнаццаць маладых паэтаў атрымалі найбольшую колькасць балаў ад журы і прайшлі ў фінал Конкурса юнацкай паэзі – 2012.
Шаноўныя ўдзельнікі Конкурса юнацкай паэзіі – 2012, шчыра дзякую ўсім за ўдзел у Конкурсе!
Усяго было зарэгістравана 182 заяўкі ад маладых паэтаў з усёй Брэсцкай вобласці: 182 аўтары – 182 вершы…
Вашыя вершы з вялікай цікавасцю чытала журы ў складзе:
1. Алесь Сцяпанавіч Разанаў, паэт.
2. Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч, загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
3. Святлана Аркадзеўна Варонік, загадчык адукацыйна-асветніцкага цэнтра імя Ул. Калесніка.
4. Мікалай Аляксандравіч Аляксандраў, рэдактар газеты “Брестский Курьер”, паэт.
5. Ірына Іванаўна Дашына (Ярына Дашына), паэт, галоўны бібліёграф аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага.
Наступныя маладыя паэты атрымалі найбольшую колькасць балаў ад журы і прайшлі ў Фінал Конкурса юнацкай паэзіі:
1. Аверын Міхаіл, г. Брэст, верш “Секундная стрелка вбивает в сознание гвозди…”
2. Арчакоў Аляксей, г. Жабінка, верш “Моя дорога далека…”
3. Бабрыковіч Марыя, г. Пінск, верш “Ветер”
4. Грэсь Вераніка, в. Заполье Пінскага раёна, верш “Мой малодшы брацік”
5. Дрозд Алёна, Цешаўлянская СШ Баранавіцкага р-на, верш “Грустная история”
6. Ждановіч Вольга, в. Жэрабковічы Ляхавіцкага раёна, верш “Сказ пра вёску”
7. Іграёў Дзмітрый, г. Брэст, верш “Камянец”
8. Мельнікович Арцём, г. Пінск, верш “Взгляд”
9. Нескарадзяны Валер, г. Брэст, верш “Твой шлях”
10. Пыж’янава Дар’я, г. Белаазёрск, верш “Я аднойчы прачнуся за некалькі год да світання…”
11. Сідарук Вераніка, г. Брэст, верш “Жыві, сонейка!”
12. Сідорка Настасся, г. Жабінка, верш “Сэрца”
13. Янковіч Мар’я, г. Пінск, верш “Я помню першае каханне…”
14. Яцків Ганна, г. Пінск, верш “Клавиш касанья как воздух легки…”
Журы трэба было адабраць 10 фіналістаў, але, улічваючы тое, што некалькі чалавек атрымалі аднолькавую колькасць балаў, у фінал трапілі 14 маладых паэтаў.
Фіналісты, падрабязная інфармацыя пра ўдзел у фінале Конкурса будзе хутка дасланая на вашыя электронныя скрынкі.
Усіх ўдзельнікаў Конкурса юнацкай паэзіі шчыра запрашаем на сапраўднае свята літаратуры – Дзень шведскай і беларускай паэзіі, што пройдзе ў Брэсце 18 мая 2012 г., у межах якога адбудзецца Фінал Конкурса юнацкай паэзіі.
Праграму глядзіце тут!
З павагай,
Каардынатар конкурса Надзея Аўсіевіч
E-mail: brest.poetry.12@gmail.com
Тэлефон: 8-029-6456627 (Velcom)


